Перайсці да зместу

Бертольд IV Меранскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бертольд IV Меранскі
ням.: Berthold IV. von Andechs
Бертольд Меранскі і Агнеса Рохліцкая
Бертольд Меранскі і Агнеса Рохліцкая
Сцяг герцаг Меранскі
1180 (1188) — 12 жніўня 1204
Папярэднік Конрад III Дахау-Меран
Пераемнік Атон I (герцаг Меранскі)
граф Андэкса
1180 (1182) — 12 жніўня 1204
Папярэднік Бертольд III
Пераемнік Атон I (герцаг Меранскі)
маркграф Істрыі
1188 — 1204
Папярэднік Бертольд III
Пераемнік Генрых II

Нараджэнне 1153
Смерць 12 жніўня 1204
Месца пахавання
Род Андэкская дынастыя
Бацька Бертальд III[d]
Маці Гедвіга Вітэльсбахская[d]
Жонка Агнэса дэ Вецін[d][1]
Дзеці Otto I[d], Ядвіга Сілезская[d][2], Гертруда Меранская[d], Агнеса Меранская, Berthold[d], Henry II, Margrave of Istria[d] і Ekbert von Andechs-Meranien[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бертольд IV (VI) фон Андэкс (ням.: Berthold IV. von Andechs; да 1153 — 12 жніўня 1204) — граф Андэкса і герцаг Меранскі, старэйшы сын графа Андэкса і маркграфа Істрыі Бертольда III і Гедвігі Вітэльсбахскай, сястры Ота Вітэльсбаха.

Упершыню згадваецца ў 1170 годзе, ізноў з’яўляецца ў хроніках у 1172 годзе як граф Андэкскі і ў 1175 як маркграф Істрыі, і праз дзесяць гадоў, у 1185 годзе, як герцаг Мераніі ў ваколіцах горада Рыекі. Праз яшчэ дзесяць гадоў, у 1195 годзе згадваецца як фогт Тэгернзэе.

У 1186 годзе прыняў удзел у італьянскім паходзе імператара Генрыха IV, а пазней — у Трэцім крыжовым паходзе. Пасля смерці імператара Генрыха, падтрымаў прэтэнзіі Філіпа Швабскага на карону Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Пры яго жыцці, Андэкскі род герцагаў Меранскіх знаходзіўся ў зеніце сваёй славы. Уладанні прасціраліся ад герцагства Франконія да Адрыятычнага мора. Самому Бертольду ўдалося арганізаваць два «каралеўскія шлюбы»: яго другая дачка, Агнеса Меранская была ў шлюбе з каралём Францыі Філіпам Аўгустам пасля анулявання яго папярэдняга шлюбу; яго трэцяя дачка Гертруда Меранская была ў шлюбе з каралём Венгрыі Андрашам II.

Бертольд памёр 12 жніўня 1204 года і быў пахаваны ў Дысенскім кляштары (ням.).

Бертольд IV у 1180 годзе ажаніўся з Агнесай Рохліцкай з роду Ветынаў, дачкой Дэдзі III, маркграфа Лужыцкага. Агнеса памёрла 25 сакавіка 1195 года, пахавана разам з мужам у замку Дысен.

Сям’я Бертольда Меранскага і Агнесы Рохліцкай

У Бертольда і Агнесы нарадзілася дзевяць дзяцей: чатыры сыны і пяць дочак.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 21 мая 2021.